Головна Філологія Мовознавство СЕМАНТЫЧНЫЯ ЗМЕНЫ АГУЛЬНАЛІТАРАТУРНАЙ ЛЕКСІКІ ЯК СПОСАБ УТВАРЭННЯ ТЭРМІНАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
joomla
СЕМАНТЫЧНЫЯ ЗМЕНЫ АГУЛЬНАЛІТАРАТУРНАЙ ЛЕКСІКІ ЯК СПОСАБ УТВАРЭННЯ ТЭРМІНАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
Філологія - Мовознавство

Ю. М. Лук’янюк

Беларускі Дзяржаўны Універсітэт

Розглядається явище термінологізації загальновживаних слів у білоруській мові; на основі аналізу дефініцій і Структури філософських термінів встановлюється продуктивність семантичного способу термінотворення.

Рассматривается явление терминологизации общеупотребительных слов в белорусском языке; на основе ана­Лиза дефиниций и структуры философских терминов определяется продуктивность семантического способа слово­образования.

The phenomenon of therminologisation of current words is examined in the Byelorussian language; on the basis of analysis of definition and structure of philosophical terms the productivity of semantic method of term formation is set.

У мовазнаўстве існуюць два падыходы да вырашэння пытання аб суадносінах тэрміналогіі і агульналітаратурнай мовы. Сутнасць першага заключаецца ў вывядзенні тэрміналогіі за межы лексічнай сістэмы літаратурнай мовы. Прыхільнікі такога падыходу тэрмін як адзінку мовы навукі супрацьпастаўляюць слову як адзінцы агульналітаратурнай мовы, падкрэсліваючы адрозненні паміж тэрміналогіяй і агульналітаратурнай лексікай. Аднак у такім выпадку атрымліваецца, што магчыма самастойнае ўзнікненне і развіццё тэрміналогіі незалежна ад стану лексічнай сістэмы мовы.

Лінгвісты, якія прытрымліваюцца другога, прынцыпова іншага падыходу, лічаць размежаванне агульнай і спецыяльнай лексікі не заўсёды магчымым з-за наяўнасці ў тэрміналогіі тых самых лексіка-семантычных працэсаў, якія адбываюцца і ў лексіцы агульналітаратурнай мовы. Прыхільнікі такога падыходу прызнаюць правільнасць палажэння аб адзінстве слова і тэрміна, г. зн. тэорыі славеснаці тэрміна і лексічнасці тэрміналогіі. Мы падзяляем погляд А. А. Рэфармацкага і іншых даследчыкаў, якія гавораць пра цесны кантакт паміж тэрміналогіяй і агульналітаратурнай лексікай мовы. «Нельга думаць, што паміж тэрміналогіяй і нетэрміналогіяй існуе непраходная бездань, што тэрміны складваюцца з іншых гукаў і не падпарадкоўваюцца граматычным законам данай мовы. Калі б гэта было так, то тэрміналогія не належыла б данай мове, а наогул уяўляла б сабою іншую мову [10, с 51]». Сапраўды, тэрміналогія не можа быць штучна вылучана з таго гістарычнага канкрэтнага стану, у якім знаходзіцца і развіваецца мова, не можа быць ізалявана ад тых працэсаў, якія працякаюць у агульналітаратурнай мове. Такім чынам, большасць тэрмінолагаў разглядае тэрміналогію як падсістэму ўнутры агульнай лексічнай сістэмы данай мовы, сукупнасць тэрмінаў, якія выражаюць паняцці якой-небудзь галіны навукі або тэхнікі, увогуле - спецыяльнай сферы чалавечых ведаў або дзейнасці.

Тэрміналогія не валодае асобымі спосабамі ўтварэння тэрміналагічных адзінак, а выкарыстоўвае тыя самыя спосабы, па якіх утвараюцца агульнаўжывальныя словы. Аднак семантычны спосаб тэрмінаўтварэння мае свае асаблівасці. У агульналітаратурнай мове «семантычныя пераўтварэнні з’яўляюцца вынікам працяглай эвалюцыі слова, якая завяршаецца, як правіла, утварэннем слоў-амонімаў. У тэрміналагічным словаўтварэнні адбываецца прыстасаванне існуючых слоў без працяглай эвалюцыі [4, с. 102]». Калі адбываюцца такія прыстасаванні, словы набываюць іншае семантычнае напаўненне.

Сутнасць семантычнай дэрывацыі заключаецца ў тым, што ўжо існуючай лексічнай адзінцы пры яе пераасэнсаванні надаецца асаблівае тэрміналагічнае значэнне. Так, Д. С. Лоттэ, які даследаваў семантычны спосаб утварэння тэхнічных тэрмінаў, адзначаў, што «працэс пераўтварэння звычайнага слова ў навукова-тэхнічны тэрмін заключаецца ў тым, каб гэтае слова ў данай сістэме тэрмінаў атрымала дастаткова акрэслены тэхнічны змест [9, с. 74]».

Менавіта па прычыне цеснага ўзаемадзеяння тэрміналагічнай і агульнаўжывальнай лексікі і адбываецца папаўненне спецыяльнай тэрміналогіі дзякуючы агульнаўжывальнай лексіцы.

Задача Данага артыкула - разгледзіць розныя тыпы семантычнага спосаба тэрмінаўтварэння, сутнасць якога зводзіцца да звужэння і зруху значэння агульнаўжывальнага слова і як вынік - з’яўленне ў беларускай мове філасофскіх тэрмінаў.

Як асобны спосаб фарміравання тэрмінаў разглядаецца пераход у тэрмін агульнаўжывальнага слова - тэрміналагізацыя, калі агульнаўжывальнае слова набывае новае тэрміналагічнае значэнне у канкрэтнай прадметнай галіне. Разам з тым шырока распаўсюджаны і адваротны працэс - дэтэрміналагізацыя, калі

© Лук’янюк Ю. М, 2008


Тэрмін некаторай спецыяльнай галіны сановіцца словам агульнаўжывальнай лексікі. Пры гэтым спецыяльнае значэнне ў агульнаўжывальнай лексіцы рэдуцыруецца, тэрмін набывае прагматычныя якасці, якімі ён раней не валодаў, ўзнікае новае слова з тэрміналагічным значэннем, якое патрабуе ўжо не дэфініцыі, а тлумачэння. Тэрмін жа застаецца ў сваім тэрміналагічным полі без змяненняў. Такім чынам, лічыццы, што фактычна пры працэсе дэтэрміналагізацыі з’яўляецца амонім тэрміна.

Спецыялізацыя значэння агульнаўжывальнага слова - даволі прадуктыўны від семантычнага спосабу ўтварэння беларускіх філасофскіх тэрмінаў. Дзякуючы дасягненням навукі з’яўляюцца новыя паняцці, з’явы, якасці, і яны патрабуюць сваіх намінацый, базай для якіх могуць служыць наяўныя лексічныя адзінкі (як тэрміналагічныя, так і агульнаўжывальныя). У новай для іх сферы функцыянавання адбываецца спецыялізацыя значэнняў агульнаўжывальнага слова і развіццё іх тэрміналагічнага значэння. Семантычнае пераасэнсаванне i спецыялiзацыя слоў агульналiтаратурнай мовы пачынаецца з ужывання iх у спецыяльных навуковых тэкстах. Такiя словы называюць паняццi, што адначасова (пры розным падыходзе да iх) могуць быць i бытавымi, i навуковымi, г. зн. быць носьбiтамi двух тыпаў iнфармацы i: агульнаўжывальнага i тэрмiналагiчнага значэнняў [7, с. 23].

Агульнаўжывальныя словы, якiя выкарыстоўваюцца для называння новых паняццяў, у працэсе функцыянавання ў навуковай мове набываюць тэрмiналагiчнае логiка-паняцiйнае значэнне, якое звязана з агульнаўжывальным.

Пры спецыялізацыі семантычная структура лексічнай адзінкі змяняецца, у слове адбываюцца семантычныя пераўтварэнні, якія адрозніваюцца па ступені сваёй складанасці. Ф. Х. Жубуева выказвае меркаванне, што «адны з тэрмінаў - семантычных дэрыватаў убіраюць у сябе ўвесь комплекс семантычных элементаў матывуючага лексіка-семантычнага дэрывата, другія - толькі асобныя семантычныя прыметы, а ў трэціх адбываецца толькі пераасэнсаванне семантычных прымет» [5, с. 71].

Разгледзiм некалькi фiласофскiх тэрмiнаў, якiя былi ўтвораны шляхам спецыялiзацы i значэнняў агульнаўжывальных слоў.

Слова Выпадковасць У агульналiтаратурнай мове мае наступныя значэнн i: 1) асаблiвасць выпадковага; 2) нечаканая, непрадбачная з’ява; 3) акалiчнасць, якая не абумоўлена непасрэднай прычынай [14, с. 559].

Прыведзеныя вышэй значэнн i слова - вын iк натуралiстычнай жыццёвай логiкi пазнання свету. I таму гэтае слова У Агульналiтаратурнай мове выконвае намiнатыўную функцыю, аснову яго семантыкi складае дэнататыўны аспект значэння.

У фiласофii тэрмiн Выпадковасць Асэнсоўваецца ўжо на вышэйшай ступенi пазнання i фармулюецца наступная яго дэфiнiцыя: «Выпадковасць - Гэта прычынная абумоўленасць, якая не з’яўляецца ўнутранай канечнасцю, не выцякае з унутранай заканамернасцi данае рэчы або сферы быцця, але з’яўляецца звонку, у пункце перасеку двух незалежных, канечна патрэбных працэсаў» [15, c. 409].

Фiласофскае паняцце сфармiравалася на аснове значэння ‘акалiчнасць, якая не абумоўлена непасрэднай прычынай’. У вын iку агульнаўжывальнае слова стала тэрмiнам, ядро паняцiйнага зместу якога складае сiгнiфiкатыўны аспект значэння.

Слова Асоба Ўжываецца ў лiтаратурнай мове ў наступных значэннях: 1) ‘сукупнасць уласцiвасцей пэўнага чалавека, якiя складаюць яго iндывiдуальнасць’; 2) ‘асобны чалавек у грамадстве, iндывiдуум’ [14, с. 185-186].

У фiласофii тэрмiн Асоба Ўжываецца ў двух значэннях «1) чалавечы iндывiд як суб’ ект адносiн i свядомай дзейнасцi; 2) устойлiвая сiстэма сацыяльна значных рысаў, якая характарызуе iндывiда як члена грамадства або супольнiцтва [11, с 13]». Вiдавочна, што навуковыя дэфiнiцы i заснаваны на значэннях агульнаўжывальнага слова. У мове фiласофii гэтыя блiжэйшыя значэнн i ўзбагацiлiся элементамi паняцiйна-лагiчнага зместу i такiм чынам слова набыло тэрмiналагiчныя значэнн i, спецыялiзавалася.

Фiласофскi тэрмiн Вынік Таксама ўтвораны шляхам спецыялiзацы i значэння агульнаўжывальнага назоўнiка. «Вынік - Катэгорыя дыялектыкi, якая азначае з’явы, што выклiкаюцца, спараджаюцца пэўнымi прычынамi» [11, с 18]. У агульнаўжы - вальнай мове слова Вынік Мае наступныя значэнн i: 1) ‘канчатковыя паказчыкi якiх-небудзь дзеянняў, з’яў, развiцця, плён, здабытак працы, намаганняў ’; 2) ‘тое, што вын iкае з чаго-небудзь, з’яўляецца лагiчным вывадам’ [14, с 557].

Асновай дэфiнiцы i тэрмiна стала другое значэнне слова, а iменна - ‘тое, што вын iкае з чаго-небудзь, з’яўляецца лагiчным вывадам’.

Значэнне фiласофскага тэрмiна Дабро, У адрозненне ад значэння яго агульнаўжывальнага эквiвалента, мае больш шырокi, абагулены характар: «катэгорыя этыкi, якая ў адрозненне ад зла заключае ў сабе станоўчыя маральныя каштоўнасцi [11, с 22]». «Тлумачальны слоўнiк беларускай мовы» фiксуе наступныя значэнн i: 1) усё добрае, станоўчае; 2) добрыя справы, учынкi [14, с 107].

Калi гаварыць пра звужэнне значэння агульнаўжывальных слоў, то даны вiд семантычнай дэрывацы i не з’яўляецца прадуктыўным пры стварэнн i фiласофскiх тэрмiнаў. Сутнасць гэтага вiду семантычнага словаўтварэння ў тым, што слова з даволi шырокай семантычнай структурай у сферы


Сацыяльнай камунiкацы i абмяжоўвае сваю семантыку i пачынае выкарыстоўвацца для абазначэння вузкага навуковага паняцця. Мы прытрымліваемся пункту гледжання В. П. Саракалетава, які лічыць, што неправамерна атаясамліваць звужэнне са спецыялізацыяй: «спецыялізацыя значэнняў у сэнсе тэрміналагізацыі заўсёды з’яўляецца ў той жа час і звужэннем, аднак не ўсякае звужэнне абавязкова прыводзіць да спецыялізацыі» [12, с. 70].

Напрыклад, слова Я Ў лiтаратурнай мове мае значэнне ‘асоба, чалавек, якi гаворыць’. Пры выкарыстанн i гэтага слова фiласофii як тэрмiна адбываецца канкрэтызацыя: «“Я” ўжываецца для абазначэння ўсведамлення чалавекам уласнай сутнасцi, самога сябе ў акаляючым свеце, а таксама для абазначэння суб’ екта [15, с. 812]».

Слова Мера Ў агульнаўжывальнай лексіцы мае значэнні ‘адзінка вымярэння’, ‘адзінка ёмістасці’, ‘мерка, крытэрый’, ‘велічыня’, ‘ступень’ [14, с. 137]. У тэрміналогіі філасофіі лексема Мера Набыла канкрэтны паняційны сэнс - ‘філасофская катэгорыя, якая абазначае арганічнае адзінства якаснай і колькаснай акрэсленасці прадмета або з’явы’ [2, с. 291].

Да ўтварэння тэрміналагічных адзінак ад агульнаўжывальных слоў прыводзіць таксама зрух значэння, сутнасць якога раскрываецца ў метафарычным і метанімічным пераносе наймення.

Метафарызацыя лічыцца адным з самых распаўсюджаных спосабаў утварэння новых найменняў. Аднак у даследуемай намі філасофскай тэрміналогіі даны спосаб дэрывацыі прадстаўлены адзінкавымі прыкладамі. Гэта можна растлумачыць высокай ступенню абстракцыі мовы філасофіі.

Метафарызацыя як спосаб тэрмінаўтварэння заснавана на падобнасці матэрыяльнай характарыстыкі прадметаў. Як сцвярджае Т. В. Капейко «пры метафарычным тэрмінаўтварэнні дастатковай з’яўляецца асацыятыўная прымета» [6, с. 51]. Па гэтай прычыне, акрамя аб’ектыўнай прыметы (напр., знешні выгляд) у аснове метафарычнага пераносу звычайна прысутнічае і суб’ектыўная прымета (асацыяцыя), на падставе якой агульнаўжывальныя і тэрміналагічныя паняцці збліжаюцца.

Л. В. Кутарава, пры параўнанні агульнаўжывальнага слова і адпаведнага яму тэрміна, выкарыстоўвае наступныя паняцці: «інтэгральная прымета (ІП) - агульны для слова і тэрміна семантычны кампанент, аснова, мадыфкацыя якой вядзе да ўтварэння семантыкі тэрміна; дыферэнцыяльная прымета (ДП) - семантычны кампанент, які адрознівае тэрмін (Т) ад адпаведнага агульнаўжывальнага слова (АС) і які выяўлены ў працэсе прафесійнай дзейнасці носьбітамі данай прафесіі [8, с. 107]». Мы таксама будзем выкарыстоўваць даныя паняцці і літарныя скарачэнні. Звернемся да прыкладаў. Выбух (Т) —————————————— Выбух (АС)

‘бурнае праяўленне якога-небудзь масавага дзеяння ў ‘імгненнае праяўленне якога-небудзь дзеяння,

Жыцці грамадства’ што суправаджаецца моцным гукам’

ІП: праяўленне дзеяння з вялікай сілай

ДП Т: грамадская з’ява ДП АС: з’ява прыродная

Метафарызацыя агульнаўжывальнага слова і яго тэрміналагізацыя - вынік пераносу на аснове падабенства ў характары праяўлення, здзяйснення.

Скачок (Т) —————————————— Скачок (АС)

‘змяненне з’яў і прадметаў рэчаіснасці, якое ‘хуткае перамяшчэнне цела адштурхоўваннем

Характарызуе іх пераход з адной якасці ў другую’ ад якога-небудзь пункта апоры’

ІП: рэзкае змяненне, пераход (змена) у становішчы

ДП Т: Змяненне з’яў рэчаіснасці ДП АС: фізічнае перамяшчэнне

Метафарызацыя і тэрміналагізацыя адбылася па той жа мадэлі, што і ў слове Выбух. У тэрміналагічным спалучэнні Філасофскі Камень Метафарызуецца тэрмінаэлемент Камень (мадэль «падабенства формы»).

(Філасофскі) Камень (Т) ————————— Камень (АС)

‘рэчыва (па форме і складу нагадвае камень), ‘цвёрдая горная парода ў выглядзе суцэльнай

Здольнае магічна пераўтвараць усе металы ў масы, або асобных кавалачкаў ’ [13, c. 269].

Золата і срэбра’ [11, c. 75].

ІП: рэчыва ў выглядзе асобных кавалачкаў

ДП Т: здольны пераўтвараць невысакародныя ДП АС: суцэльная маса цвёрдай горнай пароды

Металы ў золата і срэбра

Агульнаўжывальныя словы ў філасофскай тэрміналогіі тэрміналагізуюцца пераважна ў складзе састаўных тэрмінаў. Слова Камень, Залаты, Наіўны, Здаровы І інш. набылі тэрміналагічнае значэнне ў працэсе ўтварэння састаўных тэрмінаў: Філасофскі камень, «залатое правіла», наіўны рэалізм, здаровы


Сэнс І да т. п. Тэрмінаэлементы тыпу Залаты, Наі Ы Ны, Здаровы Метафарызуюцца па асацыятыўнай прымеце (перанос з канкрэтнага на абстрактнае па асацяцыі).

Аналiз матэрыялу паказвае, што ў мове фiласофii семантычны спосаб тэрмінаўтварэння з’яўляецца малапрадуктыўным. Аднак існаванне дадзенага спосабу ўтварэння тэрмінаў сведчыць пра наяўнасць генетычнай сувязі паміж тэрміналагічнымі адзінкамі і агульнаўжывальнымі словамі, на базе якіх яны ўзніклі.

БібліяграфічнЫЯ спасЫЛкі

1. Беларуская савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. - Мінск : Галоўная рэдакцыя БелСЭ, 1969-1975. - Т. 1-12.

2. Беларуская Энцыклапедыя : у 18 т. - Мінск : Бел. Эн., 1996–2002. - Т. 1-15.

3. Бліхарж Р. І. Філасофія : Кароткі курс лекцый / Р. І. Бліхарж, Л. Р. Краўчанка, М. Г. Мартынаў. - Мінск, 1993. - 158 с

4. Даниленко В. П. Русская терминология. Опыт лингвистического описания / В. П. Даниленко. - М. : Наука, 1977. - 247 с.

5. Жубуева Ф. Х. Семантические изменения литературных слов в процессе их терминологизации / Ф. Х. Жубуева // Актуальные вопросы русской лексикологии и терминологии : тематич. сб. науч. тр. проф.-препод. состава высш. учеб. заведений Мин. просвещения Казахской ССР / [ред. Л. С. Коло ко ва; редкол.: Шеляховская Л. А., Бредихина В. П., Бобылёв Б. Г. и др.]. - Алма-Ата, 1986. - С. 67-71.

6. Капейко Т. В. Тэрміны метафарычнага ўтварэння – прыродазнўчай і прамыслова-тэхнічнай тэрміналогіях / Т. В. Капейко // Веснік БДУ. Сер. 4. - 1997. - № 3. С. 50-53.

7. Красней В. П. Некаторыя віды семантычнай дэрывацыі ў беларускім тэрмінаўтварэнні 20-х - пачатку 30-х гадоў / В. П. Красней // Веснік БДУ. Сер. 4. - 1990. - № 1. - С. 21-24.

8. Кутарева Л. В. Из наблюдений над техническими терминами, образованными путём переосмысления об­щенародных слов / Л. В. Кутарева // Русское языкознание. - К., 1980. - Вып. 1. - С. 106-109.

9. Лотте Д. С. Изменение значений слов как средство образования научно-технических терминов / Д. С. Лотте // Изв. Акад. наук СССР. Отд. тех. наук. - М., 1941. - № 6. - С. 73-90.

10. Реформатский А. А. Что такое термин и терминология? / А. А. Реформатский // Вопросы терминологии : материалы Всесоюзного терминологического совещания, 25-29 мая 1959 г. / [редкол.: Ю. Д. Дешериев (отв. ред.) и др.]. - М., 1961. - С. 46-54.

11. Скікевіч А. А. Тэрміналагічна-тлумачальны слоўнік па філасофіі / А. А. Скікевіч, У. С. Шчур. - Мінск, 1996. - 96 с

12. Сороколетов В. П. О семантическом способе образовании терминов (на примере английских полиграфи­ческих терминов) / В. П. Сороколетов // Теория и методы семасиологических исследований : cб. науч. тр. / [науч. ред. В. Г. Вилюман]. - Л., 1979. - С. 69-73.

13. Тлумачальны Слоўнік Беларускай Літаратурнай Мовы / [пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко]. - Мінск, 1996. - 784 с.

14. Тлумачальны Слоўнік Беларускай мовы: у 5 т. - Мінск, 1977-1984. - Т. 1-5.

8. Философский энциклопедический словарь / [редкол.: С. С. Аверинцев, Э. А. Араб-Оглы, Л. Ф. Ильичёв и др.]. - 2-е изд. - М. : Сов. энциклопедия, 1989. - 815 с.

Надійшла до редколегії 20.12.07


УДК 811.161.1’37